У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» 21 лютага, у Дзень роднай мовы, прайшла акцыя «Скажы па-беларуску».
У акцыі прынялі ўдзел вучні, настаўнікі, а таксама і госці школы.
Дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах прапаноўвалі выцягнуць з чароўнага куфэрачка слова, якое трэба было сказаць па-беларуску. Акцыя была накіравана на прапаганду і папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне любові і павагі да роднага слова. Мерапрыемства працягвалася на працягу ўсяго дня.
У рэкрэяцыях школы былі аформлены тэматычныя стэнды «Міжнародны дзень роднай мовы», «Размаўляй па-беларуску». Вучні пятых і шостых класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе плакатаў «Я і мова». Рэпартаж аб праведзеных мерапрыемствах будзе размешчаны ў папулярнай сацыяльнай сетцы «У кантакце», у зарэгістраванай групе «Мая мова», якую стварылі вучні 6 «Б» класа разам з настаўнікам.
Супіталёва Н.К.



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by