Беларускія вячоркі

Беларускія вячоркіУ дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 109 г. Магілёва» надаецца вялікая ўвага фарміраванню каштоўнасных адносін да беларускай мовы.
Разам з вучнямі і настаўнікамі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва» было арганізавана свята «Беларускія вячоркі».

Мерапрыемства прайшло ў музычнай зале, прыбранай як сялянская хата, упрыгожанай дыванамі, посцілкамі, ручнікамі. Дзеці ў беларускіх нацыянальных касцюмах дапамаглі дакрануцца да народнай спадчыны праз песні, жарты, вершы, адчуць мілагучнасць роднага слова. Напрыканцы гучалі беларускія народныя песні, неверагодна прыгожыя ды мілагучныя, у якіх былі пажаданні шчасця, здароўя і дабрабыту.

Сустрэча адбылася цікавай і займальнай, усе атрымалі шмат прыемных уражанняў!

Выхавальнiк дашкольнай адукацыi
Сідарэнка А.В.

Беларускія вячоркі

Беларускія вячоркі

Беларускія вячоркі

Беларускія вячоркі