Святкуем Масленіцу разам

Гісторыя свята Масленіца сыходзіць сваімі каранямі глыбока ў старажытнасць.

Масленіца — славянскае свята, якое дасталося нам у спадчыну ад язычнікаў і таксама захавалася пасля прыняцця хрысціянства. Гэта заўсёды было самае вясёлае і любімае народнае гулянне. Гэта вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. А яшчэ Масленіца- гэта свята бліноў. Свята, якое захапіла сваёй масшабнасцю і папулярнасцю і вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва».

У чацвер, 15 лютага, у фае школы разгарнулася сапраўднае свята. Якіх тут толькі бліноў не было! Бліны з шакаладам, з яблычным, сунічным, чарнічным варэннем, бліны з тварагом, з маслам і са смятанай, ажурныя і тоўстыя. Нават настаўнікі і самі вучні былі здзіўлены такой разнастайнасці неад’емнага атрыбута Масленіцы — блінам!

Свята адбылося цікавым і захапляльным. Добра, што ў сярэдняй школе № 21 г.Магілёва падтрымліваюць народныя традыціі і вучні, і настаўнікі.

Настаўнік беларускай і літаратуры
Адзіянава Ірына Алегаўна

Святкуем Масленіцу разам

Святкуем Масленіцу разам