Беларускія краявіды... Наша дарагая зямля, наш родны кут. Колькі тут хараства, таямнічасці, чароўнасці...
Каб усе гэта ўбачыць, вучні 2 «Г» класа адправіліся ў падарожжа па родным краі. Завіталі ў лес, дзе красуецца беластволая бяроза і векавы дуб, пахне медам ліпа. Сустрэліся з шэрым ваўком, магутным зубрам і хітрай лісой. Пачулі спевы птушак. Затым па вузенькай сцежцы трапілі на луг, назбіралі кветак і атрымаліся прыгожыя букеты.
На працягу падарожжа гучалі вершы, вучні адгадвалі загадкі, вызначалі, з якога дрэва лісток, састаўлялі сказы пра кветкі. І з мэтай беражлівых адносін да прыроды выпрацавалі правілы паводзін у лесе і каля вадаёмаў.
З падарожжа рабяты вярнуліся з ведамі аб родным краі і з добрым настроем.
Худалей Г.М., бібліятэкар