«Зямля пад белымi крыламi» — пад такой назвай у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 46 г. Магiлёва» прайшла сямейная гасцёўня, у якой прымалi ўдзел выхаванцы старэйшых груп i iх бацькi.
Гэта мерапрыемства аб’яднала дзяцей і дарослых. У спаборніцтве прымалі ўдзел каманды «Лянок» і «Васілёк». У конкурсах «На кожны дзень», «Рамонак ведаў», «Гадавое кола беларускіх святаў», «Паэты», «Пераборлiвы госць» каманды паказалі выдатныя веды аб сваёй Радзіме, праявілі цікавасць да вершаў беларускіх паэтаў, дзяліліся вопытам прыгатавання беларускіх страў. Дзеці гулялі ў беларускія гульні, спявалі песні, дэкламавалі вершы. Сустрэча адбылася цікавай і займальнай, усе атрымалі шмат прыемных ураджанняў! Правядзенне такiх мерапрыемстваў далучае дзяцей i iх бацькоў да беларускай нацыянальнай культуры.
Выхавальнiк дашкольнай адукацыi
Шчарбянок Г.В.