Свята бульбы

20 студзеня 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыіі «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва» адбылося “Свята бульбы”.

Намаганнямі бацькоў, настаўнікаў і вучняў школы былі накрыты сталы з мноствам разнастайных страў з бульбы, якія можна было пакаштаваць і ацаніць. Бульба – любімая страва ў беларусаў, яна прысутнічае на стале ў кожнага і па праве заслугоўвае ўшанавання. Сапраўды, бульба смачная ў любым выглядзе – смажаная, вараная, запечаная ў попеле, а якія апетытныя бабка, калдуны, дранікі і клёцкі!
Вучні і бацькі прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і гульнях, разгадвалі загадкі, чыталі вершы, спявалі песні, плясалі - і ўсё гэта было прысвечана яе вялікасці “бульбе”.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай справе
Каравацкая І.С.