Вадохрышча – свята святой вады

Вадохрышча – свята святой вады18 студзеня, напярэдадні беларускага народнага свята Вадохрышча, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» адбылася інтэлектуальная гульня «Калядны каляндар» для вучняў шостых і сёмых класаў.

У гульнёвай форме вучні чарговы раз ўзгадалі калядныя святы. Падчас гульні ўдзельнікі даведаліся і пра апошні дзень Святак — Вадохрышча.
Пераканаліся, што свята вады супадае з самымі халоднымі днямі зімы. Вучаніцы 6 «А» класа Гапеева Дзіяна і Еўмянькова Арына расказалі пра ўнікальны абрад, які існуе на свята Вадохрышча, пад назвай «Цягнуць Каляду на дуба». А вучаніца 7-га класа Карпянкова Ксенія ўдакладніла, што ў гэты дзень гаючымі якасцямі валодае не толькі вада, але і снег, якім адбельвалі скуру дзяўчаты. Вучні даведаліся, як кажуць пра гэта свята ў народзе: «Святое адохрышча ваду пасвянцае, людзей пакрапляе».

Падчас гульні вучні папоўнілі свае веды пра зімовыя традыцыі і пакідалі мерапрыемства з пачуццём гонару за гістарычнае мінулае нашай краіны. Атмасферу свята стварала песня «Каляды» ў выкананні «Песняроў».

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Хамянкова Вольга Уладзіміраўна

Вадохрышча – свята святой вады

Вадохрышча – свята святой вады

Вадохрышча – свята святой вады