У дзяржаўнай установе адукацыі «Санаторнны яслі-сад № 39 г. Магілёва» прайшло свята «Прыйшла Каляда — адчыняй варата».
Па традыцыі выхавальнікі дзіцячага садка развучваюць песні-калядкі, вершы, ператвараюцца ў казачных персанажаў і ідуць калядаваць. Калядкі прыносяць не толькі радасць, але і даюць магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа. Дзеці вельмі любяць гэта свята, актыўна прымаюць у ім удзел.
Такія мерапрыемствы фарміруюць у дзяцей цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай культуры.
Загадчык Вольга Субоціна