Для таго каб шырэй пазнаёміць выхаванцаў з беларускімі традыцыямі, асаблівасцямі калядавання, а таксама папулярызаваць нацыянальную культуру, у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 115 г. Магiлёва» было арганізавана свята «Каляды».
Мерапрыемства прайшло ў музычнай зале, прыбранай як сялянская хата, упрыгожанай дыванамі, посцілкамі, ручнікамі.
«Калядоўшчыкаў» сустракала Гаспадыня, якая запрашала ўсіх танцаваць «Тапатуху», «Беларускую польку» і спяваць беларускія песні. Дзеці і госці свята з задавальненнем прынялі ўдзел у беларускiх гульнях «Казёл», «Дудачка», «Гарлачык».
Падобныя мерапрыемствы дазваляюць выхоўваць павагу і любоў да народнай спадчыны, мовы беларусаў.
Намеснiк загадчыка
ДУА «Ясли-сад № 115 г. Магілёва»
Машчыцкая Т.У.