У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 99 г. Магілёва» надаецца вялікая ўвага фарміраванню каштоўнасных адносін да беларускай мовы.
З выхаванцамі старэйшых груп была арганізавана віктарына «Вандроўка ў краіну казак». Дзеці з цікавасцю выконвалі заданні «Збяры казку», «Блытаніна», «Выправі памылку», «Хто згубіў рэчы», «Успомні назву казкі» , разглядалі кніжную выставу. Пераможцы атрымалі дыпломы знаўцаў беларускіх народных казак.
Віктарына спрыяла фарміраванню ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту павагі і цікавасці да роднага слова, жаданне размаўляць па-беларуску.
Пухальская А.П.,
выхавацель дашкольнай адукацыі