Фальклорнае свята «Каляда» адбылося ў дзяржаўнай установе адукацыі «Спецыяльны дзiцячы сад № 20 г. Магілёва».
Да Гаспадынi ў хату завiталi калядоўшчыкi. Гаспадыня частавала iх прысмакамi, кашай-куццёй, а калядоўшчыкi вадзiлi карагоды, спявалi, скакалi, ладзiлi народныя гульнi. Па традыцыi калядоўшчыкi жадалi Гаспадынi шчодрага ўраджаю, здароўя i дабрабыту.
Бадзёры настрой святу задалi галоўныя дзеючыя асобы: Каза, Цыганка, Мядзведзь.
На свяце панавалi жарты i гумар. Шмат добрых ураджанняў i станоўчых пачуццяў атрымалi не толькi дзецi, але i дарослыя.
Мiлачкiна Т.I., загадчык
ДУА «Спецыяльны дзiцячы сад № 20 г. Магілёва»