Свята «Каляда»

З мэтай знаёмства з даўнімі беларускімі традыцыямі, асаблівасцямі калядавання, папулярызацыі нацыянальнай культуры, выхавання павагі да народнай спадчыны, мовы беларусаў у ДУА «Яслi-сад № 43 г. Магілёва» прайшло свята «Каляда».

Свята пачалося ў музычнай зале, дзе гасцей сустракала гаспадыня, якая запрашала танцаваць, спяваць. Калядоўшчыкі, дзеці і госці гулялi ў беларускія гульнi «Казёл», «Дудачка», «Гарлачык». Пад мелодыю вясёлага танца мядзведзь смяшыў гасцей і гаспадароў. Дзеці танцавалi «Тапатуху», «Беларускую польку», спявалi песнi «Го-го-го, каза», «Добры вечар вам!», «Калядная». Важнай часткай свята стала хаджэнне калядоўшчыкаў з казой, канём, мядзведзем з пажаданнем усім дабра, працавітасці і шчодрасці.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Борыкава Н.У.