З мэтай знаёмства дзяцей з беларускімі традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін 11 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №114 г. Магілёва» прайшло музычнае свята Калядкі.
Знаёмства дзяцей з беларускім абрадам праходзіла на беларускай мове, ярка і займальна, у жартоўнай форме.
У арыгінальных касцюмах, з песнямі, з пажаданнямі багацця і шчасця калядоўшчыкі абышлі ўвесь дзіцячы сад. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі і запрашалі дзяцей на свята.
На вулічным свяце калядоўшчыкі падарылі добры эмацыйны настрой дзецям і супрацоўнікам дзіцячага садка. Яны выконвалі калядныя песні, услаўлялі Каляду. Дзеці вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя танцы, спявалі песні і прыпеўкі, разгадвалі загадкі, варажылі.
Свята атрымалася вясёлым і відовішчным.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА «Яслі-сад № 114 г. Магілёва»
В.В.Сякацкая