У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 109 г. Магілёва» стала ўжо традыцыяй праводзіць фальклорныя святы з дзецьмі.
У рамках далучэння дашкольнікаў да вытокаў народнай творчасці, з мэтай знаёмства дзяцей з культурнымі традыцыямі беларускага народа былі праведзены Калядкі.
У госці да дзяцей завіталі цыгане з мядзведзем, Каза. Яны гулялі разам у народныя гульні, чыталі вершы, спявалі калядныя песні з пажаданнямі дабра і здароўя. У канцы ўсіх удзельнікаў свята чакалі гасцінцы: гарачыя бліны і смачныя цукеркі!
Балахонава С.A., намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці