Працягвае работу семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ленінскага раёна «Фарміраванне чытацкай пісьменнасці ў працэсе навучання беларускай мове і літаратуры».
Другое пасяджэнне семінара прайшло ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Магілёва» і было прысвечана метадам і прыёмам развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры.
Мерапрыемства атрымалася насычаным. Грахольская С.А. пазнаёміла з прыёмамі і спосабамі работы па фарміраванні і развіцці чытацкіх уменняў вучняў у працэсе работы з мастацкім творам. Балуева Л.М. падзялілася вопытам работы па стварэнні і выкарыстанні кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў па літаратуры. Вучні Прасаловіч Н.Л. паказалі добры ўзровень сфарміраванасці чытацкай пісьменнасці на ўроку беларускай літаратуры па тэме «Якімі былі мае равеснікі ў час вайны? (У. Караткевіч «Лісце каштанаў»). С.М. Рабава прадставіла панараму вопыту работы настаўнікаў школы па дадзеным накірунку.
Замацавалі настаўнікі набытыя веды пры мадэляванні структурных элементаў урокаў.
Л.В. Селіфонтава,
кіраўнік семінара-практыкума,
настаўнік сярэдняй школы № 33 г. Магілёва