Вандроўка ў Сулу

«Зямля між Масквой і Варшавай, таямнічая Беларусь, пра якую так мала яшчэ ведаюць на Захадзе... У песнях яе называюць сінявокай з-за мноства сініх азёраў і рэчак, якія навекі адлюстраваліся ў вачах людзей, што жывуць тут. У легендах яе называюць Белай Руссю — з-за белай, з кужэльнага лёну старажытнай вопраткі жыхароў. А можа, з-за белых буслоў, што так любяць сяліцца ў яе вёсках і мястэчках?» — гэта радкі з кнігі Вольгі Іпатавай «Паміж Масквой і Варшавай»

Сапраўды, колькі нязведаных зямель на Беларусі! Колькі таямніц! Вось таму вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва» вырашылі пазнаць таямніцы беларускіх зямель, зведаць культурную спадчыну народа Беларусі. Пяцікласнікі разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Адзіянавай Ірынай Алегаўнай вырашылі зрабіць вандроўку ў Сулу — першы на Беларусі парк-музей інтэрактыўнай гісторыі, які размешчаны на маляўнічым беразе аднайменнага сульскага возера.

Вучні не толькі захапляліся панскім маёнткам, але і сталі ўдзельнікамі дэтэктыўнай гісторыі «Таямнічая Сула: шляхам пана Снежня», пазнаёміліся з беларускай батлейкай, убачылі традыцыйны калядны спектакль. Напрыканцы праграмы ўсіх запрасілі ў незвычайнай прыгажосці шляхетную залу, каб пачаставаць салодкай гарбатай і смачнымі аладкамі. І, канечне, які ж Новы год без падарункаў? Без цукерак — ніяк!
Гэтае падарожжа яшчэ раз дапамагло ўпэўніцца вучням, як неабходна памятаць пра мінулае, пра традыцыі і звычаі нашых продкаў.

Некалі на сустрэчы з падарожнікам нехта агучыў агульнавядомае меркаванне, што «падарожжы вучаць», на што падарожнік адказаў: «не, у падарожжа трэба адпраўляцца адукаваным». Хочацца спадзявацца, што будзе так...

Адзіянава Ірына Алегаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Вандроўка ў Сулу

Вандроўка ў Сулу

Вандроўка ў Сулу

Вандроўка ў Сулу