Асаблiвую ўвагу ў дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 46 г. Магiлёва» педагогі надзяляюць фармiраванню патрыятычных пачуццяў дашкольнiкаў.
Асноўная задача навучання — выхаванне ў дзяцей любвi i павагi да роднай краiны, далучэнне да беларускай нацыянальнай культуры, развiццё моўнай здольнасцi выхаванцаў. На iмправiзаваных выставах дзецi знаёмяцца з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам: беларускiмi ручнiкамi, вырабамi з глiны, саломы, дрэва. Правядзенне гульнёвай дзейнасцi «Складзi карту Беларусi», «Пра што распавядае герб, флаг Беларусi?», «Знайдзi герб, сцяг Беларусi» дапамагае дзецям пазнаёмiцца з абласнымi цэнтрамi краiны, дзяржаўнымi сiмваламi Беларусi. I самое галоўнае — паступова дзецi пачынаюць разумець прыгажосць беларускай мовы!
Намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Яслi-сад № 46 г. Магiлёва»
I.В.Лук’янава