У чарговы раз цікава і захапляльна прайшоў адзіны дзень беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва».
«Запрашаем на Калядкі!» Так сардэчна і гасцінна ўдзельнікі свята «Калядкі» разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Супіталёвай Н.К. сустрэлі гасцей у кабінеце роднай мовы, які быў пераабсталяваны ў вясковую хату. Гледачы мелі магчымасць паглядзець цікавае тэатралізаванае прадстаўленне калядоўшчыкаў, якое дэманстравалі вучні сёмых і шостых класаў. Шэсце калядоўшчыкаў уразіла яркімі тэатральнымі касцюмамі, гучнымі спевамі калядных песень, беларускімі і цыганскімі танцамі. Калядны карагод вадзіў казу, мядзведзя, выказваў пажаданні шчасця і дабрабыту гаспадарам. Шмат чаго незвычайнага і нечаканага пабачылі гледачы падчас вечарыны. Усіх удзельнікаў чакаў калядны гасцінец , які яны атрымалі ад шчодрых гаспадароў. І калядоўшчыкі і госці адчулі атмасферу надыходзячага свята, далучыліся да таямніц святкавання Калядак.
Супіталёва Н.К.