Хлеб — самае галоўнае, важнае і святое слова, якое змяшчае ў сабе любоў да роднай зямлі, павагу да працавітых рук чалавека, якія вырасцілі яго, і ўдзячнасць за тое, што ён ёсць на стале, што ён корміць нас...
Шанаваць хлеб — значыць паважаць працу рук чалавека—хлебароба, цаніць усе, што створана дбайнасцю беларуса-працаўніка. Вучні 3 «Б» класа сярэдняй школы № 31 г. Магілёва былі актыўнымі ўдзельнікамі інфармацыйна-пазнавальнай гадзіны «Святое слова хлеб...». Рабяты даведаліся пра выпяканне хлеба ў Старажытным Егіпце, Старажытнай Грэцыі.
Па народных звычаях з хлебам ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле, сустракалі гасцей «хлебам-соллю». А якой дарагой і смачнай была скарыначка хлеба ў блакадным горадзе Ленінградзе... Вершы, прыказкі, загадкі, прытчы, рэцэпты выкарыстання чэрствага хлеба — усе гэта натхняла ўдзельнікаў свята да павагі і шанавання не толькі хлеба, але і самога жыцця, шчырага, радаснага, святога.
Падчас сустрэчы святочны стол усіх дзівіў пірагамі, кексамі, караваем. Дзеці частаваліся хлебнымі прысмакамі, адчувалі сапраўдную асалоду ад свежапрыгатаванага хлеба.
Інфармацыйна — пазнавальная гадзіна была прыемнай і карыснай, бо маладое пакаленне зразумела, што хлеб — найвялікшая каштоўнасць, якую трэба шанаваць.
Худалей Г.М., бібліятэкар