Важная роля ў выхаванні ў вучняў любові да роднага слова, павышэнні цікавасці да чытання належыць школьнай бібліятэцы.
Турнір знаўцаў беларускага фальклору «Далучыся да роднага слова» прайшоў для 5-х классаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва». Было праведзена шмат конкурсаў: «Хто знае — адгадае», «Мудрыкі: збяры прыказку», «Хто хутчэй?», конкурс рэдактараў. Але самым цікавым для вучняў было паспаборнічаць у разгадванні загадак-жартаў, загадак-падманак.
Джалілава С.М., загадчык бібліятэкі