Чалавеку неабходна мець сапраўдных сяброў, якія гатовы раздзяліць радасць, падтрымаць у цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Знайсці сябра — справа нялёгкая. Сябраваць — сапраўднае майстэрства.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» вучні 5"Б" класа сталі ўдзельнікамі дзіўнага падарожжа, якое стала вынікам калектыўнай творчай справы «Чалавек без сябра, што ежа без солі».
Пяцікласнікі распрацоўвалі сцэнарый мерапрыемства, які ўключаў у сябе паэтычныя старонкі, прысвечаныя дружбе; гульню-сцэнку "Наш дружны 5"Б" клас; загадкі пра сяброў, прыдуманыя самастойна і разам з бацькамі; прыказкі, прымаўкі, што сцвярджаюць: чалавек без сябра, што ежа без солі.
Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гэтым жыццесцвярджальным падарожжы, раскрываючы свой уласны акцёрскі патэнцыял, дэманструючы арганізатарскія здольнасці, узаемавыручку, жаданне па-сяброўску прыйсці на дапамогу.
Уменне працаваць у калектыве, тактоўна паводзіць сябе ў адносінах да іншых людзей, адказна ставіцца да даручанай справы, адчуваць сяброўскае плячо, быць разам з аднакласнікамі — аспекты калектыўнай творчай справы.. Вучні 5"Б" класа абавязкова знойдуць надзейных сяброў і самі будуць шчыра сябраваць. Гэтаму і спрыяла мерапрыемства. А калі ісціна гучыць на матчынай мове, то яна становіцца больш пераканаўчай, больш зразумелай, больш відавочнай.
Настаўніца
беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка Валянціна Сяргееўна