Абласная бібліятэка г. Магілёва і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны правялі вечарыну, прымеркаваную да юбілею народнага паэта Якуба Коласа.
З гэтай нагоды да нас у горад Магілёў завіталі Марыя Міхайлаўна Міцкевіч і Вера Данілаўна Міцкевіч. Госці прэзентавалі цікавую фотапрэзентацыю пра свайго легендарнага дзядулю — песняра. Распавялі пра «зорныя» і трагічныя часіны Якуба Коласа.
Падчас мерапрыемства некалькі вершаў прачыталі вучні настаўніцы беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва» Алесі Уладзіміраўны Новікавай. У выкананні вучаніц 6 «Г» класа Макарковай Анастасіі і Дземідзенкі Лізаветы прагучалі вершы Я. Коласа «Лес», «Месяц» і «Адлёт жураўлёў». Дзяўчаты атрымалі ад унучак Якуба Коласа памятныя прыемныя падарункі.
Пасля выступлення гасцей яшчэ доўга гучалі пытанні і ўдакладненні, бо тэма класікаў Коласа і Купалы, як аказалася, вельмі цікавіць і хвалюе магілёўцаў.
Напрыканцы вечарыны ўсе жадаючыя здолелі сфатаграфавацца і ўзяць аўтограф у Марыі Міхайлаўны і Веры Данілаўны.
Хочацца выказаць вялікую падзяку супрацоўнікам абласной бібліятэкі і старшыні гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Дзьячкову Алегу Уладзіміравічу за клопат і руплівасць у падрыхтоўцы мерапрыемства.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва»
Новікава Алеся Уладзіміраўна

Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by