“Вы чуеце? Куе Багрым!”

“Вы чуеце? Куе Багрым!”Споўнілася 205 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма — чалавека-легенды ў беларускай гісторыі і літаратуры. З нагоды юбілею вучні і настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» наладзілі літаратурную сустрэчу «Памяці паэта».

«Зайграй, зайграй, хлопча малы, і ў скрыпачку, і ў цымбалы...» Такімі шчымліва-журботнымі словамі пачалася гісторыя жыцця і творчасці Паўлюка Багрыма, звычайнага хлопчыка з Крошына, які рана далучыўся да трагедыі народнай і аплакаў яе сваёй незвычайна смелай песняй-жальбай.
Працяг сустрэчы быў аздоблены пранікнёным і шчырым гучаннем верша-прысвячэння М. Танка «Багрым».

Таксама рабяты зрабілі віртуальнае падарожжа ў музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма ў аграгарадку Крошын, наведалі Крошынскі касцёл, у якім і сёння захоўваецца каваная жырандоля, зробленая таленавітым майстрам.

Паўлюк Багрым... Паэт і мастак... Моцны целам і духам, ваяўнічы і гераічны... Ён стаў прарывам у лірычную паэзію на роднай мове, яркім сведчаннем неўміручага таленту беларускага народа — нашай святой памяццю.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Наталля Валер’еўна

“Вы чуеце? Куе Багрым!”