Размаўляем па-беларуску

Размаўляем па-беларуску16 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» ў чарговы беларускі чацвер вучні 3 «Б» класа сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні «Размаўляем па-беларуску».

У час гульні дзеці выконвалі цікавыя заданні: адгадвалі загадкі, знаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, тлумачылі іх сэнс. Вельмі спадабалася вучням гульня «Перакладчык», у час якой яны карысталіся слоўнікамі. На працягу ўсяго свята гучалі вершы і песні беларускіх паэтаў. У час гульні вучні пашырылі веды аб нашай Радзіме, адчулі прыгажосць і багацце роднай мовы.

Сапожнік Т.А.

Размаўляем па-беларуску

Размаўляем па-беларуску

Размаўляем па-беларуску