Ці можаце вы ўявіць сваё жыццё без музыкі ці без песні? Музыка гучыць вакол нас заўсёды. Вясёлая, бадзёрая. Яна стварае ўсім добры настрой, прыносіць радасць, адцягвае ад непрыемных думак.
Трэба сказаць, што ў нашай школе беларуская песня знаходзіцца ў пашане. I сведчаннем гэтаму з’яўляецца мерапрыемства «Песня — душа народа», якое адбылося 9 лістапада ў 2 «Б» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва». Гучалі беларускія песні, вершы, праводзіліся цікавыя конкурсы. Вучні атрымалі шмат прыемных уражанняў.
Бянькоўская Ж.С.