Запрашаем на восеньскi кiрмаш!

Запрашаем на восеньскi кiрмаш!Яркай падзеяй у дзяржаўнай установе адукацыі «Яслi-сад № 46 г. Магiлёва» стала свята «Восеньскi кiрмаш», якое праводзiлася з удзелам выхаванцаў старэйшых груп.

Чаго толькi не было на кiрмашы: цацкi, ласункi, духмяныя пернiкi, налiўныя яблыкi i шмат iншага. А каб было весялей, дзецi танцавалi, спявалi, гралi на музычных iнструментах. На свята да дзяцей завiтала i Восень, якая прынесла шмат цiкавых гульняў, у якіх прымалі ўдзел і бацькі!

Усё свята праходзiла на беларускай мове, што спрыяла развіццю ў выхаванцаў навыкаў разумення роднай мовы, фармiраванню каштоўнасных адносiн да яе.

Музычны кiраўнiк Астапкова Ю.П.

Запрашаем на восеньскi кiрмаш!

Запрашаем на восеньскi кiрмаш!

Запрашаем на восеньскi кiрмаш!