Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі — сад № 25 г. Магілёва» наведалі экспазіцыю «Зямлі роднай кругазварот» Магілёўскага музея этнаграфіі.
У аснову экспазіцыі пакладзены гадавы рух сонца і асноўныя абрадавыя святы беларусаў, звязаныя з ім.
Экскурсавод займальна распавядала аб прадметах адзення, побыту і працы, цацках, рамёствах нашых продкаў. Усе гэта — старонкі гісторыі і культуры, якія беражліва сабраны ў гэтым унікальным музеі. Экскурсія дала магчымасць дзецям больш даведацца пра гісторыю роднага краю.
Намеснік загадчыка па АД
Лялькова В.Б.