26 кастрычніка ў чарговы чацвер беларускага маўлення вучні 2 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа «Зялёны лісток на планеце Зямля».
Разам з «кляновым лістком» вучні вандравалі па нашай краіне, пазнаёміліся з абласнымі гарадамі, даведаліся, чаму іх так называюць.
Вандруючы за «лістком», дзеці на кожнай станцыі выконвалі цікавыя заданні: адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, з частак складалі карцінку. А таксама чыталі вершы пра Беларусь. Вучні былі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны «Ці ведаеш ты свой горад?», падчас якой называлі вядомыя мясціны, што ўбачылі на фотаздымках, малюнках. У час падарожжа вучні пашырылі веды аб нашай Радзіме, убачылі яе прыгажосць і багацце.
Настаўнік пачатковых класаў
А.М. Ігнаценка