Свята Бульбы

Свята БульбыУ дзіцячым садку № 1 г. Магілёва адбылася тэматычная вечарына «Свята Бульбы».

Мэта мерапрыемства — далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай спадчыны сродкамі фальклору, развіццё творчых здольнасцей і жаданне размаўляць на роднай мове.

Галоўныя героі свята — прыгажуня Бульбачка і казачны Каларацкі Жук разам з выхаванцамі садка расказвалі вершы, спявалі на роднай мове, гулялі ў народныя беларускія гульні. Скончылася свята частаваннем беларускімі дранікамі, якія прыгатавалі бацькі нашых малят.

Музычны кіраўнік
Святлана Скрэбунова

Свята Бульбы Свята Бульбы