Сакрэты бабулінай хаты

Сакрэты бабулінай хатыУ суботу 21 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г.Магілёва» ў атмасферы добразычлівасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры Супіталёва Н.К. правяла гасцёўню «Сакрэты бабулінай хаты».

Панарама народнага жыцця, прадстаўленая ў экспазіцыі энаграфічнага кутка ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, сапраўды ўражвае і здзіўляе адначасова. Якіх толькі хатніх прылад-памочніц для гаспадыні тут не ўбачылі шасцікласнікі: і гарлачы, і збанкі, і глякі, і кашы, і карабы, і вярэнькі... А ці ведаеце вы , што такое берасцень? А гэта гарлач-прыгажун, аплецены стужкамі бяросты. А як завецца пляскаты драўляны брусок для мыцця бялізны? Так, пранік. А для чаго трэба палка-круглячок і валок? Каб качаць бялізну. А якую рэч называлі хлебніцаю? А што такое бойка? Шмат пытанняў і шмат нечаканых адкрыццяў! Уразіла шасцікласнікаў і стракатая прыгажосць нацыянальнага касцюма: кашуль і камізэлек, сукенак і спадніц, фартушкоў і намітак. Такіх у краме не купіш: у іх — натхненне, душа, жыццё таленавітых народных майстрыц. Вось такая яна бабуліна хата, хата з матчынай душою... Родная і мудрая, якая ачышчае і ўзвышае, ратуе і абараняе, вучыць і выхоўвае, робіць нас лепшымі.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў філалагічнага цыкла
Супіталёва Н.К.

Сакрэты бабулінай хаты

Сакрэты бабулінай хаты

Сакрэты бабулінай хаты