Патрыятычнае выхаванне вучняў немагчыма без знаёмства з асаблівасцямі нацыянальнай культуры.
З гэтай мэтай у 1"Б" класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прайшло мерапрыемства «Беларускае нацыянальнае адзенне». Вучні азнаёміліся з асаблівасцямі жаночага і мужчынскага адзення беларусаў у старажытныя часы. Яны адгадвалі загадкі, знаходзілі малюнкі адзення, чыталі вершы на роднай мове, гулялі ў «Перакладчыкаў».
Шэйда І.В.,
настаўнік пачатковых класаў