Свята ўраджаю адзначылі ў дзіцячым садку № 53 г.Магілёва. У старэйшай групе прайшло фальклорнае свята «Дажынкі».
Дажынкі — старажытнае народнае свята, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Яно суправаджаецца народнымі абрадамі, танцамі, песнямі ў знак падзякі «духам нівы» за хлеб.
Весела гучалі беларускія песні «Поле беларускае», «Ржаны каласок зялены», пляска «Са снапамі», народныя гульні «У млына», «Каравай», «Проса». Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах свята.
Бацькі пахваліліся сабраным ураджаем, які прынеслі і вырасцілі на сваіх падвор’х.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Гырдымава Т.А.