5 кастрычнiка, у беларускамоўны чацвер, да вучняў першых класаў завітаў Магілёўскі музей этнаграфіі.
Разам з настаўнікамі Лепік І.С., Раманавай Л.В., Кулікоўскай О.У., Буевіч Ю.У. супрацоўнікі музея падрыхтавалі сапраўднае свята. Знаёміцца з культурнымі каштоўнасцямі краіны нашы вучні пачалі з нацыянальнага касцюма і ручніка.
Традыцыйны касцюм з’яўляецца своеасабівай візітнай карткай беларусаў. Маленькія грамадзяне разважалі: хто такі беларус? Што адрознівае беларусаў ад людзей іншых нацыянальнасцей? Хоць адказаць на гэта пытанне было і цяжка, аднак нашы маленькія таленты ўсе ж назвалі некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму характару. Цікава тое, што знайсці адказы на гэтыя цяжкія пытанні дапамагло дэталёвае разгляданне нацыянальнага касцюма.
Нам жа, настаўнікам, хацелася б, каб у жыцці нашых вучняў ніколі не настала такая сумная часіна, якая адарвала б іх ад роднай культуры, роднай зямлі; каб радасць адзінства з Радзімай заўседы жыла ў іх душах.
Настаўнікі першых класаў:
Клепік И.С., Раманава Л.В., Кулікоўская О.У., Буевіч Ю.У.


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by