Сціплы каласок – вялікі скарб

Сціплы каласок – вялікі скарбЦі ведаеце вы, як сеюць абаранкі? Тады вам трэба спытаць вучняў групы падоўжанага дня № 5 дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г.Магiлёва».

28 верасня ў групе прайшло мерапрыемства"Сціплы каласок — вялікі скарб«, прысвечанае святу Багач.

Беларусь заўседы была краінай класічнага земляробства. Тут здаўна радзілі жыта, ячмень, авёс. Вядомы беларускі асветнік Сімяон Полацкі пісаў «Земляробства — самае неабходнае рамяство, а хлеб даражэй за золата і серабро!» Нездарма народ у песнях, абрадах, вырабах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўслаўляў ураджай, хлебароба, адвечную сялянскую працу. Глыбокая пашана чалавека да хлеба дайшла да нашых дзен. Сярод шматлікіх восеньскіх свят, якія прапануе беларускі народны каляндар, старажытнае свята завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку — Багач (святкавалася 21 верасня ).

У час гутаркі вучні другіх класаў пашырылі свае веды пра тое, як хлеб да стала прыйшоў, узбагацілі маўленне, пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў і беларускага фальклору. Вучні з цікавасцю слухалі творы, чыталі па ролях, прымалі ўдзел у гульні-дыялогу «Чаму?», складалі і тлумачылі сэнс прыказак, а таксама складалі невялікія апавяданні на аснове прыказак.
Праведзенае мерапрыемства дало магчымасць асэнсаваць гуманнасць адносін нашых продкаў да хлеба, да людзей працы.

Троц I.Л.,
выхавальнiк групы падоўжанага дня

Сціплы каласок – вялікі скарб

Сціплы каласок – вялікі скарб

Сціплы каласок – вялікі скарб

Сціплы каласок – вялікі скарб

Сціплы каласок – вялікі скарб

Сціплы каласок – вялікі скарб