Максім Танк - паэт магутнага паэтычнага таленту

Максім Танк - паэт магутнага паэтычнага талентуУ верасні 2017 года споўнілася б 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Да гэтай юбілейнай даты настаўнік беларускай мовы і літаратуры Супіталёва Н.К. правяла віртуальную экскурсію ў Літаратурны музей Максіма Танка. Настаўніца «правяла» сваіх вучняў па «залах» літаратурнага музея.

Шасцікласнікі наведалі залу аўтара, залу творчасці, кіназалу, залу музыкі, музычны пакой і фотавыставу. Вучні даведаліся пра жыццё і творчасць паэта, убачылі цікавыя фотаздымкі пісьменніка і членаў яго сям’і, паслухалі песні, напісаныя на словы Максіма Танка, у выкананні ансамбля «Песняры», прагледзелі відэаінтэрв’ю з паэтам. Вучні прыйшлі да высновы, што ў беларускага народа ёсць поўнае права ганарыцца сваім земляком.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў
філалагічнага цыкла Супіталёва Н.К.

Максім Танк - паэт магутнага паэтычнага таленту

Максім Танк - паэт магутнага паэтычнага таленту

Максім Танк - паэт магутнага паэтычнага таленту