У нашы дні беларускія традыцыі і звычаі не забытыя. Дзеці з задавальненнем цікавяцца гісторыяй і звычаямі продкаў.
Вось чаму з ахвотаю вучні 6"Б" і 7"А" класа сярэдняй школы № 26 г. Магілёва прыйшлі ў суботу 16 верасня для ўдзелу ў дзіцячых фальклорных гульнях.
Народныя гульні адыгрываюць вялікую ролю ў фарміраванні грамадзянскіх рыс характару дзіцяці. Праз гульню дзеці далучаюцца да радаснага знаёмства з навакольным светам. Мерапрыемства зацікавіла вучняў. Дзеці з задавальненнем развучвалі народныя гульні, вучыліся ў час іх правядзення паважаць адзін аднаго. Ім падабалася і тое, што трэба было актыўна рухацца. Галоўнай мэтай мерапрыемства было далучыць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа. У час мерапрыемства вучні вадзілі карагод з беларускімі песнямі, рыфмоўкамі, прыдумвалі свае гульні з беларускімі назвамі.
Супіталёва Н.К.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by