У беларускі чацвер 14 верасня ўрок беларускай літаратуры для вучняў 11 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва” прайшоў у бібліятэцы-філіяле № 2 імя І. Шамякіна.
Літаратурная гадзіна “Чалавек вялікай душы і таленту” пачалася з міні-экскурсіі па рэдкасных фотаздымках “І.П. Шамякін: вядомы і невядомы”. Падчас прэзентацыі 11-класнікі пазнаёміліся з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці, творчай спадчынай пісьменніка, даведаліся аб музычным гусце пісьменніка, праслухалі яго любімыя музычныя творы (песні гадоў Вялікай Айчыннай вайны, рамансы Ганны Герман).
Цікавасць у вучняў выклікаў прагляд дакументальнай стужкі “Імгненні жыцця”. Завяршылася літаратурная гадзіна чытаннем верша П.Пранузы “Памяці Івана Пятровіча Шамякіна” вучаніцай 11 класа Валатковіч Анастасіяй, пераможцай раённага конкурсу “Жывая класіка”.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Хамянкова В.У.



Президент Республики Беларусьpresident.gov.by
Могилевский облисполкомmogilev-region.gov.by
Могилевский горисполкомmogilev.gov.by
Правовой интернет-порталpravo.by
Национальный центр правовой информацииncpi.gov.by
Молодежь Беларуси интернет-порталbrsm.by
Инспекция МНС Республики Беларусьnalog.gov.by
Комитет госконтроля Республики Беларусьkgk.gov.by
Единый портал электронных услугportal.gov.by
Единый государственный регистр юридических лиц и индивидуальных предпринимателейegr.gov.by