Кніга адкрывае свет

Кніга адкрывае светКніга — самы высокі здабытак людской мудрасці. Яна адкрывае акно ў вялікі свет.

Стала добрай традыцыяй для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» здзяйсняць экскурсы-падарожжы ў чароўны свет кніг.

7 верасня адзінаццацікласнікі наведалі школьную бібліятэку, пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, разгледзелі навінкі друку, прыгадалі юбілейныя даты 2017 года.

Бібліятэкар Галіна Мікалаеўна Худалей нагадала пра тое, што сёлета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, што мы, нашчадкі славутага Францыска Скарыны, абавязаны нашаму знакамітаму земляку за радасць чытаць кнігу і адкрываць акно ў вялікі свет. Мы памятаем пра запавет беларускага гуманіста-патрыёта, які завяшчаў захоўваць і абараняць сваю чалавечую і нацыянальную годнасць, быць вартымі высокага звання — Чалавек.

Вучні з цікавасцю слухалі геніяльныя радкі таленавітых мастакоў слова, пісьменнікаў-юбіляраў — Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Старшакласнікі цікавіліся тэматычнай і жанравай разнастайнасцю кніжных навінак.

Сустрэча з кнігай атрымалася захапляльнай, карыснай. Мудрасці трэба вучыцца, а дапаможа ў гэтым кніга, якая вучыць па-чалавечы жыць, па-сапраўднаму быць шчаслівым.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»
Петрачэнка В.С.

Кніга адкрывае свет

Кніга адкрывае свет

Кніга адкрывае свет