У дзіцячым садку № 41 г. Магілёва прайшло свята «Радзіма шчаслівых дзяцей».
Да падрыхтоўкі мерапрыемства аднесліся сур’ёзна, у свяце прымалі ўдзел не толькі выхаванцы і супрацоўнікі, але і іх бацькі. Выхавацелі дадатковай адукацыі разам з дзецьмі падрыхтавалі выставу творчых работ «Прывітанне сонца, прывітанне лета».
Падчас свята да дзяцей у госці завіталі вясёлыя клоўны, якія прапанавалі ўдзельнікам цікавыя гульні, песні, загадкі і вершы.
Завяршэннем свята стаў запуск паветраных шароў. Кожны ўдзельнік падзяліўся з сябрам часцінкай сваей цеплыні.
Звоннікава І.В.,
кіраўнік фізічнага выхавання