“Няма лепш цвяточка ад васілёчка”

“Няма лепш цвяточка ад васілёчка”У кожнай літаратуры ёсць паэты, якімі ганарацца іх нашчадкі. «Загадка Багдановіча», — так часта гавораць пра аднаго з самых яркіх нашых паэтаў.

Максіму Багдановічу лёс адмераў толькі дваццаць пяць вёсен і зім. І за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць «Вянок», споведзь яго душы. Кветкі, трапятліва сабраныя М. Багдановічам для «Вянка», не завялі, а, наадварот, вабяць да сябе ўсё больш і больш чытачоў.

25 мая 2017 года — 100 год з дня смерці паэта. Так даўно ўсё было і так нядаўна. У гэты дзень, 25 мая 2017 года, у дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» ўрокі пачыналіся вершамі М. Багдановіча. Чыталі вучні, чыталі настаўнікі. У памяць аб паэту, у гонар М. Багдановічу.

На інфармацыйных гадзінах вучні расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, спрабавалі разгадаць «загадку Багдановіча».

Максіма Багдановіча часта называюць зоркай беларускай паэзіі. Яго параўноўваюць з метэарытам, які, згараючы, асвятляе ўсё вакол сябе.

«Надтрэснутае сэрца» яго да канца заставалася мужным, гераічным, бо паэт бясконца верыў у народ і родны край. Паэзія вялікага чалавека сагравае і сённяшняе наша жыццё, трывожнае і неспакойнае. І хочацца верыць, што пад гэтым святлом і цяплом будзе больш спакою і ўпэўненасці, веры і надзеі ў кожнага.

“Няма лепш цвяточка ад васілёчка”

“Няма лепш цвяточка ад васілёчка”

“Няма лепш цвяточка ад васілёчка”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.