25 мая 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прайшла літаратурная гасцёўня, прысвечаная 100-годдзю з дня смерці Максіма Багдановіча, якую разам з вучнямі пятых і шостых класаў арганізавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Супіталёва Н.К.
Падчас мерапрыемства вучні пазнаёмілі школьнікаў з цікавымі фактамі з жыцця паэта, паслухалі песні на вершы таленавітага песняра, чыталі на памяць любімыя вершы Максіма Багдановіча і слухалі іх у выкананні настаўніцы, а таксама падзяліліся свамі ўражаннямі пра творчасць паэта.
Сустрэча стала шчырай гутаркай пра жыццё чалавека, які ўсё сваё кароткае жыццё служыў Бацькаўшчыне і народу, пакінуўшы пасля сябе нізку чароўных твораў, якія і зараз цікавяць як дарослых, так і дзяцей. Літаратурная гасцёўня, мела вялікі выхаваўчы патэнцыял для юных грамадзян Беларусі і спрыяла развіццю чытацкай культуры вучняў.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Супіталёва Н.К.