Права на жыцце

Права на жыццеПа волі гістарычнага лёсу беларуская мова ў XXI стагоддзі вядзе барацьбу за свой лёс, за сваё існаванне. Прыходзіцца даказваць, што дзяржаўная мова нашай краіны павінна быць, яе трэба захаваць, каб перадаць нашчадкам, каб не быць безыменнымі ў гэтым мітусліва-мройным свеце, каб не згубіць свайго аблічча і каб быць гаспадарамі ў сваім доме.

19 мая 2017 года адбыўся рэспубліканскі семінар «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства».

У семінары прымалі ўдзел бібліятэкар Худалей Галіна Мікалаеўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Кустава Алена Сяргееўна і Петрачэнка Валянціна Сяргееўна пад мудрым кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Біліеўскай Ксеніі Сяргееўны, якая арганізоўвала выступленні, насычаючы іх арыгінальнымі ідэямі.
Галіна Мікалаеўна расказала пра тое, як актыўна ўдзельнічае бібліятэка ў папулярызацыі беларускай мовы. Бібліятэка — месца цёплых сустрэч, мудрасць і геній мастакоў слова, мост паміж прошлым і будучым.

Алена Сяргееўна прэзентавала экспанаты музея духоўнай і матэрыяльнай культуры «Скарбы». Удзельнікі семінара з цікавасцю слухалі аповед пра тое, што жыццё — гэта імгненне, кароткае, яркае, непаўторнае, яно працягвае жыць у музейным асяроддзі, нагадваючы пра багатую спадчыну беларускага народа, пра неўміручасць роднага народа.

Валянціна Сяргееўна расказала пра тое, як класныя кіраўнікі выкарыстоўваюць роднае слова пры фарміраванні грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення. Удзельнікі семінара вырашылі пераняць вопыт па правядзенні хвілінак-размінак падчас класных гадзін і інфармацыйных урокаў для ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў, для пашырэння кругагляду, для ўстойлівай перакананасці: Беларусь — краіна нашай будучыні.

Права на жыцце

Права на жыцце

Права на жыцце

Петрачэнка В.С., настаўніца
беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 31 г.Магілева»