“Ніякае багацце людзей не бывае даражэшым за іх родную мову”

“Ніякае багацце людзей не бывае даражэшым за іх родную мову”19 мая 2017 года дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» прымала гасцей. Метадысты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, раённых метадычных кабінетаў, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі-метадысты сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага семінара «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства».

Праграма семінара была насычанай. На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» была арганізавана выстава, на якой гасцям прадэманстравалі сістэму работы педагогаў Ленінскага раёна г. Магілёва па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы, якая пачынаецца ў дзіцячых садках і працягваецца ў школах. Пасля наведвання выставы ўдзельнікі семінара прынялі ўдзел у майстар-класах, што давалі настаўнікі Магілёўшчыны.
Заключным акордам прагучала ў актавай зале літаратурна — музычная кампазіцыя «Гучы, родная мова!», на якой былі прадстаўлены формы работы па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы з практыкі правядзення тыдняў беларускай мовы і літаратуры настаўнікаў нашай школы.

Высокую ацэнку арганізацыі і правядзенню семінара далі Булаўкіна І.У. — галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Зелянко В. У. — вучоны сакратар навукова-даследчага цэнтра Навукова-метадычнай установы "Нацыянальны інстытут адукацыі«Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Госці адзначылі наяўнасць сістэмы работы па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы, якасць і змястоўнасць прадстаўленых матэрыялаў і іх значнасць для кожнага ўдзельніка семінара.

Семінар прайшоў у атмасферы добразычлівасці і ўзаемапавагі. Правядзенне семінараў такога рангу спрыяе абмену вопытам і адлюстраванню новых формаў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Ала Правашынская,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»