Кожны год у нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень сям’і.
З нагоды гэтай падзеі ва ўстанове адукацыі «Яслі-сад № 65 г. Магілёва» прайшло свята, прысвечанае гэтай даце. Педагагічным калектывам была аформлена выстава «Мая сям’я», у рамках якой быў зроблены фотакалаж, які быў дапоўнены малюнкамі дзяцей, творчымі работамі бацькоў.
Сем’і выхаванцаў падрыхтавалі свае цікавыя работы, якія былі прадстаўлены ў выглядзе вышыванак, габеленаў, карцін, сувеніраў,вязаных вырабаў.
Наведаць гэта мерапрыемства мог любы жадаючы. З захапленнем і любоўю ўглядаліся дзеці ў незвычайны свет мастацтва, створаны рукамі сваіх бацькоў, любаваліся іх творчасцю. Скончылася свята чаяпіццем з дэгустацыяй кулінарных вырабаў, прыгатаванымі матулямі.
У цеплай сяброўскай бяседзе адбылася размова з бацькамі, дзе абмяркоўваліся набалелыя праблемы жыцця дзіцячага садка, уздымаліся пытанні сямейнага выхавання і дабрабыту, падрыхтоўкі дзяцей да школы, аздараўлення ў летні перыяд. Загадчыца садка Абадоўская Святлана Генадзеўна пазнаёміла бацькоў з перспектывамі развіцця ўстановы, творчымі задумкамі педагагічнага калектыву. Педагогам-псіхолагам былі прапанаваны забаўляльныя тэсты і матыватары.
У шчырай размове былі выказаны прапановы па далейшым супрацоўніцтве сям’і і дзіцячага садка, намечаны перспектывы для сумеснай працы і ўзаемаадносін, што дасць магчымасць выйсці на новы ўзровень зносін сям’і і дашкольнай установы.
Выхавальнік
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 65 г. Магілёва»
Картонова Марына Іванаўна