У рамках святкавання 750-гадовага юбілею г.Магілёва ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 92 г. Магілёва» праходзіць шмат мерапрыемстваў, у тым ліку — удзел у гарадскім конкурсе арт-парасонаў.
Падчас абмеркавання мноства цікавых і разнастайных ідэй творчай групай супрацоўнікаў было прынята рашэнне прадставіць сваю дашкольную ўстанову парасонамі ў выглядзе кветак-васількоў, якія сімвалізуюць мірнае жыццё ў роднай краіне.
Магілёў — гэта наша малая, але самая блізкая сэрцу Радзіма. Няхай жа ў год святкавання свайго 750-годзя і на многія-многія гады наперад неба на родным горадам будзе васількова-мірным для ўсіх яго жыхароў!
Квітней, мая Радзіма — Магілёў!
Дубінская И.В.,
кіраўнік фізічнага выхавання
ДУА «Яслі-сад № 92 г. Магілёва»