У беларускамоўны чацвер 27 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва” вучні шостых класаў удзельнічалі ў захапляльнай гульні “Разумнікі і разумніцы”.
Дзве каманды ”Мурашы” і “Пчолкі” паказалі свае добрыя веды па беларускай мове і літаратуры. Вучні правяралі сябе ў ведах па міфалогіі, лексіцы, літаратуры. Пры гэтым дзеці ўдала разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, складалі сказы па схемах, устаўлялі прапушчаныя літары, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, прыказак. Журы таксама складалася з вучняў і здзівіла сваёй кампетэнтнасцю. Барацьба была жорсткая, канчатковыя вынікі адрозніваліся адным балам. Перамагла каманда “Пчолкі”. Мерапрыемства запомнілася ўсім. Кожны вучань для сябе адзначыў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і прыгажосць народнага слова.
Супіталёва Н.К.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры