У дзяржаўнай установе адукацыі «Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва» было праведзена каляндарна-абрадавае свята «Гуканне вясны».
Дашкольнікі замацоўвалі ўяўленні аб беларускіх народных традыцыях: спявалі песні-вяснянкі, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя беларускія гульні, гралі на музычных інструментах, тым самым заклікалі прыход вясны, прылёт птушак, звярталіся да сонейка, каб яно хутчэй прынесла цяпло.
Народныя святы і абрады задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу да рухаў, вучаць пазнаваць беларускую культуру.
Музычны кіраўнік Леончыкова Н.Д.