13 красавіка чарговы беларускі чацвер вучні восьмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» правялі ў гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса.
Падарожжа па бібліятэцы супрацоўнікі праводзілі па аформленых залах. Вучні наведалі выставачную залу «Гарады-пабрацімы», затым перайшлі ў чытальную залу, дзе была прадстаўлена выстава «Юбіляры — 2017», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала зала «Дзіцячы пакой», у якой самыя маленькія чытачы «з камфортам» могуць далучыцца да кнігі.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для вучняў беларускамоўны варыянт гульні «Кракадзіл», у якую вучні ўключыліся актыўна. А за правільны адказ з чароўнага куфра можна было атрымаць цукерку. У вучняў гульня мела поспех, сведчаннем чаго з’яўляецца той факт, што ніхто не застаўся без цукерак. А больш за ўсіх іх атрымалі Ангеліна Качан, Валерыя Мяханікава, Яна Маняк. Малайцы, дзяўчаты!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.У. Хамянкова