У гасцях у казкі

У гасцях у казкіУ рамках адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 38 г. Магілёва» прайшло незвычайнае прадстаўленне.

Выхаванцы старэйшай группы № 10 з выхавацелямі З.С. Ждановіч, І.С. Аляксеенка і музычным кіраўніком Т.С. Вішняковай прапанавалі малодшым дашкольнікам інсцэніроўку беларускай народнай казкі «Пшанічны каласок» на беларускай мове.

Асноўнай мэтай мерапрыемства з’явілася далучэнне дашкольнікаў да вытокаў і багацця беларускай мовы, стымуляванне маўленчых зносін на роднай мове не толькі паміж дарослымі, але і паміж дзецьмі. Усе ўдзельнікі на асабістым прыкладзе паказалі, як добра ведаюць беларускі народны фальклор і яго малыя формы: расказвалі прыказкі і прымаўкі аб працы і ляноце, з вялікім задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні.

У гасцях у казкі У гасцях у казкі

Намеснік загадчыка Садоўская Г.М.