Сусветны дзень здароўя ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 99 г. Магілёва» адзначылі беларускімі гульнямі.
З дзецьмі сярэдніх і старэйшай групп было арганізавана свята «Фестываль беларускіх гульняў». На ім дзеці разам з Казачнікам пагулялі ў хараводныя і рухомыя народныя гульні. Свята дазволіла не толькі ўспомніць, што трэба ўважліва адносіцца да свайго здароўя, але і садзейнічала далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры.
Кіраўнік фізічнага выхавання Салаўёва І.А.